З глыбіні стагоддзяў-у рытм танца: майстры Бераставіцы ажывілі гісторыю ў Дзітве. У маляўнічым аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адгрымеў абласны фестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму". Гэты дзень стаў сапраўдным трыумфам народнага духу, дзе забіяцкія мелодыі і перастук абцасаў спляліся ў адзіны карагод. І ў гэтай яркай мазаіцы свята асабліва прыкметным апынуўся след бераставіцкіх умельцаў. Майстры Бераставіцкага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры не проста прыехалі на фестываль — яны прывезлі з сабой часціцу вечнасці. На іх пляцоўцы разгарнулася адразу дзве ўнікальныя прасторы, якія не маглі абысці ўвагай ні госці, ні ўдзельнікі. Першае-гэта яркая выстава-продаж аўтарскіх работ. Тут сучаснае рамяство сустракалася са сваім гледачом, каб падарыць яму цяпло чалавечых рук і прыгажосць натхнення. Але галоўным скарбам стала этнавыстава прадметаў даўніны. Нібы машына часу, яна пераносіла ўсіх жадаючых у мінулыя стагоддзі. Расшытыя ручнікі, посцілкі, тканыя паясы і іншыя прадметы — кожны экспанат, які беражліва захоўваецца ў фондах аддзела рамёстваў, здабыў голас на дзітвянскай зямлі. Брава майстрам! Вы даказалі: сапраўднае мастацтва не ведае межаў, а традыцыі, адроджаныя рукамі таленавітых людзей, вечныя.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





