Усе мы ужо даўно ведаем, што саломапляценне - гэта традыцыйнае беларускае рамяство, уключанае ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Сувеніры, прадметы дэкору, мастацкія вырабы з саломы не маюць сусветных аналагаў цесна асацыююцца з нашай краінай. Каранямі традыцыі саломапляцення сыходзяць у старажытнасць, калі нашы продкі шанавалі культ хлеба і ўрадлівасці, а ў гаспадарцы выкарыстоўваўся любы прыдатны прыродны матэрыял. Беларусы надзялялі салому сакрасльнымі ўласцівасцямі - апошні сноп, прыбраны з поля, захоўваўся ў доме да новага ураджаюяк сімвал урадлівасці і дабрабыту. У нашым аддзеле рамёстваў саломапляценне займаецца майстар, Тамара Мікалаеўна Касьян. Каб падтрымліваць цікавасць да гэтага віду дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, яна рэгулярна прымае ўдзел у выставах народнай творчасці, праводзіць майстар-класы, а так сама з'яўляецца кіраўніком аматарскае аб'яднанне па саломапляценню для дзяцей "Залатая саломка". Цікава ведаць! Саламяныя лялькі ў многіх славянскіх народаў дарылі маладым на вяселля. Напрыклад у Гродзенскай губерні ў пачатку XIX ст. для вясельнага абраду рабілі дзве саламяныя фігуры - мужчынскую і жаночую. Іх ставілі каля брамы, загароджваючы дарогу маладому, які прыходзіў у дом нявесты. Сама салома, з якой яны былі зробленыя, увасабляла сабой урадлівасць зямлі, а такім чынам саламяныя лялькі павінны былі спрыяць нараджэнню дзяцей у новай сям'і.
 |
 |