Инна Афанасьева выступила на «Бераст-Фэсте» в Берестовице

Одним из ключевых моментов сегодняшнего «Бераст-Фэста» является насыщенная концертная программа.  Ярким моментом на берестовицком музыкальном небосводе стало выступление Заслуженной артистки Республики Беларусь Инны Афанасьевой.

IMG 7919 5 IMG 8026 5

Увесь дзень на летняй сцэне амфітэатра ў Бераставіцы працягвалася канцэртная праграма

Канцэртная праграма падчас святкавання “Бераст-Фэста” на летняй сцэне амфітэатра ў Вялікай Бераставіцы распачалася цыганскім шоу “Кустурыца” з Мінска. Перад гледачамі выступілі таксама вядомы ансамбль песні “Белыя Росы” з Гродна, мясцовыя артысты – “Tutti”, “Стакроткі”, “Верацейцы”, “Бераставіцкія музыкі”.

IMG 7523 IMG 7562

 

 

“Бераставіца кірмашовая”: народныя майстры Гродзеншчыны на “Бераст-Фэсце”

Яшчэ да пачатку ўрачыстага адкрыцця “Бераст-Фэста” вуліца Леніна ад школы да ўвахода ў сквер імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы пераўтварылася ў сапраўдны горад майстроў. Каля 50 рамеснікаў, народных майстроў з Гродзеншчыны і з другіх вугалкоў Беларусі прыехалі ў Бераставіцу, каб прадставіць свае вырабы на  выставе-кірмашы і падзяліцца некаторымі сакрэтамі майстэрства.

IMG 7766 IMG 7762

«Вялікая Бераставіца – праз вякі!»: урачыстае адкрыццё

«Бераст-Фэсту»

“Вялікая Бераставіца вітае ўсіх сваіх гасцей і жыхароў і запрашае на «Бераст-Фэст»! Вас чакае сустрэча з гістарычным мінулым Бераставіччыны, з вытокамі сівой даўніны. Бераст і Тавіца падораць вам чысціню пачуццяў і кахання. У гонар малой радзімы нашай, зямлі бераставіцкай, загадана ладзіць дзеі водныя ды вогненныя. Стравамі традыцыйнымі ды шляхецкімі пачастуе «Бераст-Фэст» госця кожнага, заезжага і заходжага. Артысты бераставіцкія, гарадзенскія і мінскія зладзяць фэст песенны з вавёрчынымі пацехамі і кірмашовымі забавамі, з рыцарскімі паядынкамі ды сярэдневяковымі музыкамі. Святкуем «Бераст-Фэст» разам! Святкуем па-бераставіцку!” – такімі словамі распачалося тэатралізаванае прадстаўленне на сцэне летняга амфітэатра ў скверы 500-годдзя Вялікай Бераставіцы, куды перанеслася свята і дзе адбылося яго ўрачыстае адкрыццё.

IMG 7191

Ганаровыя госці, чырвоная стужка і першыя наведвальнікі: Дом рамёстваў у Вялікай Бераставіцы ўрачыста расчыніў свае дзверы

Важная падзея ў культурным жыцці Бераставіччыны адбылася ў час правядзення “Бераст-Фэста”. Урачыстае адкрыццё Дома рамёстваў у гарпасёлку, якога з нецярпеннем чакалі бераставічане,    стала адным з галоўных момантаў праграмы бераставіцкага брэндавага свята.

Права перарэзаць традыцыйную чырвоную стужку было прадастаўлена старшыні Бераставіцкага райвыканкама Антону Кулісевічу і ганароваму госцю свята, начальніку галоўнага ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алене Клімовіч.

IMG 6917 IMG 7064

«Бераст-Фэст»

распачаўся прыгожай тэатралізаванай воднай дзеяй

   “Бераст і Тавіца, ці Гісторыя аднаго кахання” – фестываль у Вялікай Бераставіцы распачаўся з прыгожай тэатралізаванай воднай дзеі на беразе маляўнічага возера. У аснову сюжэта тэатралізаванага прадстаўлення былі пакладзены старадаўнія купальскія традыцыі і рамантычная гісторыя кахання хлопца і дзяўчыны Бераста і Тавіцы, навеяная назвай нашага мястэчка.

09.07.2018 IMG 6926

© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества