7 ліпеня на пляцоўцы філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Стары Дворац адбылося тэатралізаванае свята «Купальскія забавы», падрыхтаванае работнікамі філіяла. Гэтае свята – самае папулярнае і традыцыйнае. Яно заўсёды праходзіць вельмі весела і цікава, і збірае шмат гасцей і ўдзельнікаў.

1 2

 

   Тэатралізаванае народнае свята “Купалле” 7 ліпеня адбылося на пляцоўцы філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Малая Бераставіца. Удзельнікі плялі вянкі ды выбіралі Купалку, вадзілі карагоды ды танцавалі, а а таксама спявалі купальскія песні.

1 4

 

6 ліпеня 2017 года адбылася выстава твораў дыкарацыйна-прыкладного мастацтва і жывапісу аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Бераствіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” і майстроў Бераствіцкага раёна “Вясёлка талентаў”. Па выніках выставы аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры ўзнагароджаны дыпломам за высокі мастацік ўзровень і творчы падыход да арганізацыі выставы.

1

 

    Тэатралізаваная канцэртная праграма «Ноч Купалы» прайшла на сцэне філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аграгарадка Канюхі. Удзельнікі гурткоў аматарскай творчасці філіяла падрыхтавалі купальскія песні і элементы абрадаў.

1 2

 

Сапраўдным упрыгожаннем свята стаў канцэрт зоркі расійскай эстрады Таццяны Аўсіенка, а таксама выступленне беларускай спявачкі Ларысы Грыбалёвай. Музычныя віншаванні ад таленавітых выканаўцаў прыйшліся па душы бераставічанам і гасцям пасёлка. Іх канцэртная праграма пакінула ў шматлікіх гледачоў яркія эмоцыя і незабыўныя ўражанні.

1 2

 

   3 ліпеня ўздоўж цэнтральнай вуліцы Вялікай Бераставіцы падчас святкавання Дня Незалежнасці краіны размясціліся святочныя пляцоўкі працоўных калектываў раёна. На кожнай з іх былі прадстаўлены цікавыя канцэртна-забаўляльныя праграмы.

    Пры ўезде у гарадскі пасёлак, каля сельскагаспадарчага ліцэя працавала пляцоўка “Макараўскі кірмаш” КСУП “Макараўцы”. А адкрыўся кірмаш абрадам « Вяселле».

1 2

 

    Свята ў гонар Дня незалежнасці адзначылі на Бераставіччыне 3 ліпеня з небывалым да гэтага размахам. Жыхароў пасёлка і яго шматлікіх гасцей у гэты дзень чакала сапраўднае відовішча з мноствам разнажанравых канцэртных нумароў, выстаў вырабаў народных умельцаў, майстар-класаў і атракцыёнаў, якія праходзілі на гасцінных падворках сельгаспрадпрыемстваў раёна.

2 7
4 8

 

Position: right
Style: sp_xhtml outline
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества
Position: debug
Style: none outline