"Я ганаруся, што я з Беларусі!" - пад такой назвай прайшла пазнавальная праграма ў філіяле "Макараўскі сельскі клуб-бібліятэка". Дзеці выконвалі інтэлектуальныя заданні па тэме беларускай культуры, расказвалі пра прыроду нашай краіны, пра гераічнае мінулае і сучасныя дасягненні Беларусі. У канцы сустрэчы ўсе зрабілі выснову, што наша задача – зберагчы і не растраціць усё, што засталося ў спадчыну ад нашых продкаў. Кожнае дзіця павінна ведаць свае карані, звычаі і традыцыі свайго народа! І мы упэўненныя, што кожны з нас можа сказаць: "Я ганаруся, што нарадзіўся і жыву ў Беларусі, і вельмі хачу, каб мая краіна засталася светлай і мірнай!"