НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЕСНІ
“Бераставіцкія музыкі”

Ансамбль «Бераставіцкія музыкі» быў створаны ў 1986 годзе. У розныя гады калектывам кіравалі:Ян Янавіч Кухарскі, Марыя Пятроўна Юшкевіч, Галіна Аляксандраўна Антановіч. З кастрычніка 2021 года па цяперашні час калектывам кіруе Юрый Яўгеньевіч Заяц. Першапачаткова гэта была вакальная група “Журавінка”, а ў 1991 годзе было прынята рашэнне аб перайменні калектыву,так ён пачаў называцца ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”. У чэрвені 1997 года ансамблю прысвоена найменне “народны”. Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” з’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, раённых мерапрыемстваў. Неаднаразова выступае на рэспубліканскіх мерапрыемствах. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у фестывалях беларускай песні, як у нашай краіне, так і за яе межамі. Неаднаразова выступаў з канцертамі ў Літве,Польшчы, дзе іх заўсёды чакалі з новымі песнямі ўдзячныя слухачы. У рэпертуары ансамбля вельмі шмат беларускіх твораў, але ёсць і польскія,украінскія, рускія і літоўскія народныя песні. Шмат твораў з украінскай мовы на беларускую пераклала сябра ансамбля Людміла Альфонсаўна Цыбулька.Гэтыя творы з’яўляюцца аднымі з галоўных ў рэпертуары ансамбля і надаюць яму свой асаблівы мастацкі каларыт. Таксама ў рэпертуары “Бераставіцкіх музык” ёсць песні, напісаныя былым ўдзельнікам ансамбля Нінай Сяргееўнай Суднік. Доўгія гады візітнай карткай нашага ансамбля з’яўлялася песня “ Шыпшына”, якую калектыў выконваў на розных абласных, рэспубліканскіх і замежных пляцоўках. Дзе б не выступаў народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” усюды яго сустракаюць шчыдрымі апладысментамі , бо песня і7льецца ад шчырага сэрца. Калектыў за вельмі працяглы час працы удастоены многіх узнагарод раённага, абласного і рэспубліканскага ўзроўню.А таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літвы і Польшчы. За высокі прафесіялізм, вялікі ўклад у развіццё народнай творчасці , народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” у 2024 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Бераставіцкага райвыканкама. За апошнія тры гады калектыў неаднаразова прымаў удзел у абласных, рыспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, дзе праслаўляў нашу берарускую песню.
- ІУ Міжнародны конкурс мастацтваў 2023 г. Санкт Пецярбург.,Дыплом І ступені.,
- YI Міжнародны конкурс мастацтваў “Ключ к таланту” ..Дыплом I ступені,.2024 год.,
- Y Рэспубліканскі конкурс мастацтваў «Музыкальный фейерверк».,2024 год.,
- IY Міжнародны конкурс мастацтваў «START»..Дыплом лаўрэата I ступені.2024 год.,
- YI Міжнародны фестываль мастацтваў “Вёска fest – 2025”.,г. Мінск.,Дыплом лаурэата ІІ ступені.,
- Анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг”., Сертыфікат удзельніка.,2025 год.,
- Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня., Дыплом удзельніка., 2025 год.,
- Міжнародны конкурс “Душа народная” г.Мінск., Дыплом лаурэата ІІІ ступені., 2025 год.,
- Абласны фестываль народнай музыкі “Заграйце, музыкі!”., г. Ліда., дыплом удзельніка.,2025 год.
НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЫ І ПРАЦЫ
“Памяць сэрца”

Хармайстар – Таццяна Панасюк
Хор заснаваны 12 лістапада 1998 года. С тых пор вядзе актыўную творчую дзейнасць. У 2002 годзе народнаму хору ветэранаў вайны і працы Бераставіцкага раённага Дома культуры было прысвоена званне “ народны”. Калектыў прымаў ўдзел у раённых і абласных мерапрыемствах. Вядзе ідэалагічную прапаганду сярод моладзі і школьнікаў. Хор пастаянна абнаўляе канцэртны рэпертуар народнымі, лірычнымі, патрыятычнымі творамі беларускіх і рускіх аўтараў, а таксама песні ўласнага сачынення. Кожны год прымае актыўны удзел у фестывалі мастацкай творчасці ветэранскіх калектываў “ Не старэюць душой ветэраны” у Ваўкавыску. Калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць і на працягу кожнага года прымаў актыўны ўдзел у канцэртах: да Дня пажылых людзей, Дня інвалідаў, Дня Перамогі, а таксама святочных мерапрыемствах , прысвечаных вызваленню Беларусі ад нямецка – фашысцкіх захопнікаў. Кожны год прымае ўдзел у справаздачным канцэрце ў амфітэатры “ Напоўнім музыкай сэрцы”.
У 2023 годзе народны хор ветэранаў “Памяць сэрца” прінімаў удзел:
- у аматарскім а’яднанні “Званый гость”;
- у абласныі фестывалі ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны”;
- удзел у святочнай прааграме, да Дня Матулі “С праздником Вас, девочки, мамы и бабушки!”;
- удзел у канцэртнай праграме, прысвечанай да Дня састалых людзей “Тепло души и мудрость осени”;
У 2024 годзе народны хор ветэранаў прымаў удзел:
- удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 35-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана-люты (салістка хору Надзея Дрыц, песня: “А жизнь продолжается”);
- удзел у абласным фестывалі ветэранскіх калектываў "Не старэюць душой ветэраны", г. Ваўкавыск-сакавік;
- удзел у (акцыі - онлайн) " Памятаем! Шануем! Ганарымся!", прысвечаная 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Песня "Эх, дороги") -Красавік;
- удзел у рэгіянальным конкурсе "Мы спяваем пра вайну" - май;
- удзел у духоўна-свецкім фестывалі "Прыгранічны звон", прымеркаванага Дню памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай (салістка Надзея Дрыц, песні:"Капелька тепла"," Любовь всегда права") – чэрвень;
- удзел у аматарска аб'яднанні" Званый гость " –кожны месяц (хор ветэранаў і салісты) ;
У 2025 годзе здымалі праграму “Добрай раніцы беларусь” з удзелам народнага хора ветэранаў “Памяць сердца”;
- прымаў удзел у фальклорным свяце “Жыву і дыхаю мой родны край табою”;
- у святочным канцэрце да Дня сталых людзей “Душой и сердцем молоды всегда”;
- удзел салісткі народнага хора ветэранаў “Памяць сэрца” , Надзеі Дрыц у IV абласным фестывалі старэлых людзей “Музыка осени”;
- удзел у ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь “Мы – граждане своей страны”;
НАРОДНЫ ТЭАТР
“Магія гульні”

Рэжысёр – Каравай Аляксандра Іванаўна
Ансамбль «Бераставіцкія музыкі» быў створаны ў 1986 годзе. У розныя гады калектывам кіравалі:Ян Янавіч Кухарскі, Марыя Пятроўна Юшкевіч, Галіна Аляксандраўна Антановіч. З кастрычніка 2021 года па цяперашні час калектывам кіруе Юрый Яўгеньевіч Заяц. Першапачаткова гэта была вакальная група “Журавінка”, а ў 1991 годзе было прынята рашэнне аб перайменні калектыву,так ён пачаў называцца ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі”. У чэрвені 1997 года ансамблю прысвоена найменне “народны”. Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” з’яўляецца пастаянным удзельнікам абласных, раённых мерапрыемстваў. Неаднаразова выступае на рэспубліканскіх мерапрыемствах. Калектыў неаднаразова прымаў удзел у фестывалях беларускай песні, як у нашай краіне, так і за яе межамі. Неаднаразова выступаў з канцертамі ў Літве,Польшчы, дзе іх заўсёды чакалі з новымі песнямі ўдзячныя слухачы. У рэпертуары ансамбля вельмі шмат беларускіх твораў, але ёсць і польскія,украінскія, рускія і літоўскія народныя песні. Шмат твораў з украінскай мовы на беларускую пераклала сябра ансамбля Людміла Альфонсаўна Цыбулька.Гэтыя творы з’яўляюцца аднымі з галоўных ў рэпертуары ансамбля і надаюць яму свой асаблівы мастацкі каларыт. Таксама ў рэпертуары “Бераставіцкіх музык” ёсць песні, напісаныя былым ўдзельнікам ансамбля Нінай Сяргееўнай Суднік. Доўгія гады візітнай карткай нашага ансамбля з’яўлялася песня “ Шыпшына”, якую калектыў выконваў на розных абласных, рэспубліканскіх і замежных пляцоўках. Дзе б не выступаў народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” усюды яго сустракаюць шчыдрымі апладысментамі , бо песня і7льецца ад шчырага сэрца. Калектыў за вельмі працяглы час працы удастоены многіх узнагарод раённага, абласного і рэспубліканскага ўзроўню.А таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Літвы і Польшчы. За высокі прафесіялізм, вялікі ўклад у развіццё народнай творчасці , народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” у 2024 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Бераставіцкага райвыканкама. За апошнія тры гады калектыў неаднаразова прымаў удзел у абласных, рыспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях, дзе праслаўляў нашу берарускую песню.
- ІУ Міжнародны конкурс мастацтваў 2023 г. Санкт Пецярбург.,Дыплом І ступені.,
- YI Міжнародны конкурс мастацтваў “Ключ к таланту” ..Дыплом I ступені,.2024 год.,
- Y Рэспубліканскі конкурс мастацтваў «Музыкальный фейерверк».,2024 год.,
- IY Міжнародны конкурс мастацтваў «START»..Дыплом лаўрэата I ступені.2024 год.,
- YI Міжнародны фестываль мастацтваў “Вёска fest – 2025”.,г. Мінск.,Дыплом лаурэата ІІ ступені.,
- Анлайн-фестываль “Каляндарны сонцакруг”., Сертыфікат удзельніка.,2025 год.,
- Рэгіянальнае свята-кірмаш вырабаў рамеснікаў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня., Дыплом удзельніка., 2025 год.,
- Міжнародны конкурс “Душа народная” г.Мінск., Дыплом лаурэата ІІІ ступені., 2025 год.,
- Абласны фестываль народнай музыкі “Заграйце, музыкі!”., г. Ліда., дыплом удзельніка.,2025 год.
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПОЛЬСКАЙ ПЕСНІ
“СТАКРОТКІ”

Хармайстар - Вікторыя Бажко
Народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” пачаў сваю творчую дзейнасць у 1990 годзе пад назвай “Ютшенка” ў філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Макараўцы, а з 1994года - “Стокроткі.” У 2006 годзе калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. Паспяховая праца накіравана на папулярызацыю песеннага мастацтва з улікам рэгіянальных асаблівасцей, павышэнне мастацкага ўзроўню выканаўчага майстэрства, сцэнічнай культуры, творчы пошук цікавага рэпертуару, разнастайнасці методык і задавальненне пажаданняў сучаснага гледача. Дзякуючы гэтаму, народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” працуе з поспехам у захаванні народных традыцый, святаў і абрадаў: “Калядаванне”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, а таксама ўдзельнічае ў шматлікіх культурна-асветніцкіх мерапрыемствах. Калектыў працуе над пашырэннем жанравага дыяпазону, увесь час знаходзіцца ў творчым пошуку папаўнення рэпертуару. І гэта вялікая частка жыцця калектыву застаецца незаўважанай. Гледачы бачаць толькі канчатковы прадукт – удалае выступленне ці добры канцэрт. Але ўсё гэта – сур'ёзная, крапатлівая праца, дзе не стаяць на месцы, ідуць у ногу з часам, заўсёды знаходзяцца ў творчым тонусе, з выкарыстоўваннем сучасных павеваў. Інавацыйныя тэндэнцыі і разнастайнасць выканання – сённяшні стыль ансамбля. З дня свайго стварэння калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам усіх буйных мерапрыемстваў . Мелодыі і галасы не пакідаюць абыякавымі слухачоў сталага ўзросту і моладзь. Вялікую частку калектыву складаюць людзі, немаючыя спецыяльнай музычнай адукацыі, і працуюць у розных сферах. У ансамбля вялікія творчыя планы: праца над новым рэпертуарам, падрыхтоўка канцэртных праграм, прапаганда песеннай культуры, удасканальванне працы па якасці гучання, каб цешыць новымі творчымі праектамі, новымі ідэямі і задумкамі, якія змогуць пакарыць сэрцы слухачоў і прыхільнікаў калектыву. За гады свайго існавання калектыў дасягнуў выдатнага ўзроўню. Майстэрства неаднаразова пацвярджалася перамогамі ў раённых і абласных конкурсах і пацверджаннямі наймення “народны”. Ансамбль польскай песні “Стокроткі” неаднаразова прымаў удзел у фестывалі беларускай і польскай песні “Беласток - Гродна” у Рэспубліцы Польшча, Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, фестывалі фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, фестывалі “Артыстычныя сустрэчы Гродна – Беласток”, раённым фестывалі польскай культуры і быту “Эйсмантаўскі фэст”, адкрытым рэгіянальным конкурсе “Сустрэчы ў Верасе” , днях польскай культуры ў г.п.Поразава Свіслацкага раёна. У рамках беларуска-польскага супрацоўніцтва арганізоўваліся сумесныя канцэрты і творчыя сустрэчы з калектывамі Рэспублікі Польшча на беларускай зямлі. Прыгожы, таленавіты калектыў добра ведаюць як у раёне, так і далёка за яго межамі. Калектыў прадстаўляе Бераставіччыну на абласных і рэспубліканскіх святах. З апошніх:
- каравай-фэст ”Бацькава булка”у г. Свіслач
- “Як працуем, так пяём!” абласны фестываль-ярмарка працаўнікоў сяла “Дажынк2025” у г.Ваўкавыск. Акрамя выступлення на канцэрце вядучых калектываў Гродзеншчыны, калектыў спяваў гасцям бераставіцкага падворка.
- Падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчай вытворчасці прадпрыемстваў Міністэрства энергетыкі. Месцам правядзення галіновых “Дажынак” было СГУ “Бабровічы” Валожынскаеа раёна Мінскай вобласці,.
- XV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, абласны адборачны тур Гродзенскай вобласці ў гораде Ліда.
Самабытнасць і арыгінальнасць прасочваецца ў рэпертуары калектыву. Не дзіўна, што ён неаднаразова з'яўляўся ўдзельнікам разнастайных мерапрывемстваў. Увогуле, калектыў, ад якога ў час выступлення ідзе неверагодная цеплыня. За гады існавання ў самадзейных артыстаў напрацавана цікавая праграма, якую яны з задавальненнем выконваюць, і такім чынам далучаюцца да культурнай спадчыны. Бачна, што гледачы заўсёды іх падтрымліваюць, выказваючы словы падзякі. Мерапрыемствы і канцэрты збіраюць шмат гасцей. Іх нагода надзвычай прыемная, бо юбілейная. Народны ансамбль «Стокроткі» у 2025 годзе адзначыў 35-ці гадовы юбілей і шчыра запрашае ўсіх жадаючых на свае канцэрты, а таксама заўсёды рады завітаць з канцэртам да тых, хто закаханы ў песню.
НАРОДНАЯ СТУДЫЯ ТЭХНІЧНАЙ І МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ “ВІНТ”

Кіраўнік аб’яднання - Аляксандр Унуковіч
НАРОДНАЯ СТУДЫЯ ТЭХНІЧНАЙ І МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ «Винт» дзейнічае з лютага 2009 на базе ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
Мэта студыі - навучанне і папулярызацыя фота і кінамастацтва, тэхнічных відаў творчасці сярод жыхароў раёна, арганізацыя вольнага часу рознаўзроставых катэгорый насельніцтва.
Удзельнікі студыі працуюць па некалькіх напрамках творчасці. Па-першае, гэта асновы кампазіцыі, графічнай апрацоўкі фатаграфіі, стварэнне слайд-шоў малюнкаў і відэаролікаў мастацкага характару. Па-другое, мадэляванне самалётаў і судоў, у тым ліку, радыёкіраваных, з мэтай паказальных выступленняў. У трэціх, фотафіксацыя аб'ектаў прыроды, помнікаў архітэктуры з вышыні "птушынага палёту", стварэнне відэасюжэтаў палётаў.
Відэазапісы палётаў над Вялікай Бераставіцай і раёнам, выкананыя беспілотным лятальным апаратам, распрацаваным і вырабленым у аб'яднанні, прыцягнулі ўвагу тэлеканалаў. Адбыліся здымкі відэасюжэтаў на «АНТ», "Беларусь-2", "СТВ", "НТВ-Беларусь", "Звезда" (Масква, Расія).
Як вынік такой шматграннай работы - удзел у культурна-масавых мерапрыемствах, звязаных з патрыятычным выхаваннем, экалагічнай і спартыўнай тэматыкай і інш.
У калекцыі студыі "Винт" маюцца дакладныя копіі караблёў і самалётаў часоў Другой Сусветнай вайны.
Захапляльным відовішчам для жыхароў Бераставіцы заўсёды з'яўляюцца выпрабаванні новых мадэляў, а таксама трэніровачныя палёты, на якіх члены аб'яднання вывучаюць і адпрацоўваюць элементы вышэйшага пілатажу.
Студыя "Винт" прымае актыўны ўдзел у раённых і абласных культурна-масавых мерапрыемствах, аглядах, чэмпіянатах, выставах фотаработ і радыёкіраваных мадэляў.
НАРОДНАЯ СТУДЫЯ ТЭХНІЧНАЙ І МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ "Винт" вядзе актыўную выхаваўчую працу, цесна ўзаемадзейнічае з установамі адукацыі раёна, інспекцыяй па справах непаўналетніх.
У жніўні 2012 года па ініцыятыве студыі "Винт" і пры падтрымцы Бераставіцкага раённага выканаўчага камітэта адбыўся першы адкрыты фестываль радыёкіраваных мадэляў "Бераставіца запрашае сяброў".
Фестываль аб'яднаў аматараў з г. Гродна, г. Шчучына, г.Ваўкавыска, Бабруйска, Мінска, Брэста, г.Баранавічы.
У 2014 годзе фестываль авіямадэляў, радыёкіраваных «Бераставіца запрашае сяброў» унесены ў каляндар спартыўных мерапрыемстваў краіны.
Адкрыты фестываль радыёкіраваных мадэляў – гэта сапраўднае сямейнае свята. Большасць прыязджае з сем'ямі, нават з маленькімі дзецьмі. Для многіх – гэта не толькі захопленасць любімай справай, спартыўны азарт, але і выдатная магчымасць адпачыць. Фестываль мае шмат прыхільнікаў і карыстаецца поспехам ў аматараў тэхнічнага мадэліравання ўжо на працягу многіх год.
НАРОДНАЯ СТУДЫЯ ТЭХНІЧНАЙ І МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ «Винт» узнагароджана дыпломам за высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў" (2010, 2011, 2015, 2017 гг.). Удзельнікі студыі ўзнагароджаны Памятнымі дыпломамі за ўдзел у I Гродзенскім фестывалі радыёкіраваных мадэляў (2011 г.),
Па выніках выступаў у спаборніцтвах на VII этапе Кубка Беларусі па паветраным баі радыёкіраваных копій "Саюз-500», якія адбыліся ў рамках абласнога фестывалю “Небо выбрало нас” у 2016 годзе, каманда народнай студыі «Вінт» ўзнагароджана дыпломам удзельніка фестывалю, асабістымі дыпломамі ўзнагароджаны і удзельнікі студыі.
25 красавіка 2018 года вопыт работы НАРОДНАЙ СТУДЫІ ТЭХНІЧНАЙ І МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ “Вінт” быў прадстаўлены, як адзін з лепшых і унікальных у вобласці на абласным семінары дырэктароў клубных устаноў Гродзенскай вобласці у ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”.
НАРОДНЫ ТЭАТРАЛЬНЫ КАЛЕКТЫЎ
“ВЯСКОЎЦЫ”

Рэжысёр – Валянціна Шыш
Калектыў быў створаны ў 1982 годзе, дзейнічае на базе філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аграгарадка Алекшыцы. У 2007 годзе за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый тэатру было прысвоена найменне “народны”.
У калектыве займаюцца творчыя, апантаныя, таленавітыя і адданыя сваёй справе людзі. Удзельнікі калектыву ўносяць значны ўклад у захаванне, развіццё тэатральнага мастацтва, папулярызацыю народных традыцый. Драматычны калектыў “Вяскоўцы” аб’ядноўвае аматараў тэатральнага мастацтва: настаўнікаў сярэдняй школы, працаўнікоў КСУП “Алекшыцы”, медыцынскіх работнікаў, работнікаў культуры.
Рэпертуар калектыву разнастайны. Большую перавагу маюць пьесы з жартоўным зместам. У рэпертуары калектыву творы такіх аўтараў, як Я.Купала, А.Макаёнак, У.Рудаў, А.Трушкін, А.Махнач, Д.Слаўковіч, а таксама шэраг разнастайнай тэматыкі мініяцюр.
Надзённасць выступленняў і аптымістычнае вырашэнне праблем, смех і жарты забяспечваюць удзельнікам тэатра цёплы прыём гледачоў і спрыяюць поспеху. Акрамя пастаноўкі пьес і мініяцюр, калектыў актыўна ўдзельнічае ў пастаноўцы абрадаў і святаў, прымае ўдзел у тэатралізаваных прадстаўленнях.
2011 год – Дыплом аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у аглядзе – конкурсе тэатральных аматарскіх калектываў і прапаганду тэатральнага мастацтва.
У 2011 годзе - Дыпломам ДУК “Гродзенскі АМЦНТ “ за захаванне і развіццё беларускага народнага гумару і ўдзел у абласным аглядзе-конкурсе самадзейных тэатральных калектываў.
У 2012 годзе калектыў быў узнагароджаны Ганаровай граматай аддзела культуры Бераставіцкага райвыканкама за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённага фальклорнага свята “Бераставіцкі падворак”.
Шэраг цікавых тэатралізаваных пастановак, прадстаўленняў, мініяцюр, спектакляў з цікавасцю і пазітывам успрымаюцца гледачамі, якія заўсёды рады падтрымаць творчасць сваіх аднавяскоўцаў - мясцовых артыстаў.