ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Бераставіцкія цуды ўжо ў Гродне! Наш аддзел рамёстваў прадставіў аўтарскі каларыт на юбілейным фестывалі ў Гродне. Юбілейны фестываль нацыянальных культур у абласным цэнтры стаў месцам прыцягнення яркіх талентаў з усяго рэгіёна. Сваю лепту ў шматколернасць свята ўнёс Бераставіцкі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры. Спецыяльна да гэтай падзеі майстры падрыхтавалі экспазіцыю. Выстава-продаж вырабаў ручной працы ўжо прыцягнула ўвагу спрактыкаванай публікі: ад вытанчанай вышыўкі да арыгінальных прадметаў побыту і дэкору. Госці фестывалю атрымалі ўнікальную магчымасць не толькі палюбавацца мастацтвам бераставіцкіх умельцаў, але і набыць эксклюзіўныя работы — часцінку сапраўднай Беларусі. Майстры раёна прывезлі тое, што нельга спампаваць або скапіяваць — цяпло сваіх сэрцаў і золата рук.

Screenshot 2026 06 08 at 10 15 19 Instagram Screenshot 2026 06 08 at 10 15 51 Instagram Screenshot 2026 06 08 at 10 16 15 Instagram
Screenshot 2026 06 08 at 10 16 34 Instagram Screenshot 2026 06 08 at 10 17 16 Instagram Screenshot 2026 06 08 at 10 16 52 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества