Павага да старэйшых, клопат пра дзяцей, шанаванне продкаў, узаемавыручка, цярплівасць, гасціннасць, працавітасць - гэта менавіта тыя каштоўнасці, якія характарызуюць беларускія сем’і. З такімі алгаратмамі дзеянняў і жыве сям’я Верабей з аг. Пархімаўцы. Менавіта яны і сталі пераможцамі раённага этапа рэспубліканскага конкурса “Уладар сяла-2026”, і прынялі ўдзел у абласным этапе. Гаспадар сям’і—апора, чыё жыццё падпарадкавана працы і клопату пра родных; гаспадыня- спрытная, рухавая, вясёлая; таленавітыя дзеці, як працяг рода. Сям’я Верабей жыве, як добры прыклад сапраўднай каманды. Няхай так і будзе ў кожнай беларускай хаце!
![]() |
![]() |
![]() |


