8 марта — это единственный день в году, когда мужчины добровольно соглашаются на роль «подтанцовки», а женщины официально получают лицензию на отдых от кухни. В 2026 году праздничные концерты ГУК «Берестовицкого районного центра культуры» обещают быть особенно весёлыми, сочетая классический юмор и современные шоу. Наш коллектив начал с 5 марта (зачем откладывать хорошее поздравление на послепослезавтра) и первыми мы поздравляли девочек агрофирмы Ст. Дворец. Красотулечки, всем счастья, любви, удачи, и конечно яркой весны.
У рамках класнай гадзіны «Беларуская жанчына — сімвал сілы і натхнення» майстры аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры сталі гасцямі мерапрыемства ў Вялікабераставіцкай сярэдняй школе ім.С.О.Прытыцкага. Нашы майстры жанчыны штодня займаюцца справай, якая патрабуе неверагоднага цярпення, густу і любові. Яны ткуць, вышываюць, плятуць з саломкі — захоўваюць тое, што дасталася нам ад продкаў. Іх работы — гэта не проста вырабы, гэта гісторыя, зашыфраваная ў вузорах. Кульмінацыяй сустрэчы стаў майстар-клас ад загадчыцы Тамары Касьян. Яна паказала цуд нараджэння вясновай птушкі з звычайнай саломкі. Кожны жадаючы змог узяць у рукі сонечны матэрыял і стварыць сваю маленькую птушачку. Гэта не проста выраб, а абярог, які нясе ў сабе цеплыню жаночых рук і памяць продкаў. Гэты дзень яшчэ раз даказаў: беларуская жанчына — гэта сапраўдная берагіня Берагіня агню, культуры і прыгажосці. Дзякуй вам за натхненне!