Два гуртка аб'ядналіся, каб узняць сапраўдны калядны шторм: кружок акцёрскага майстэрства «Балаганчык» (кіраўнік Каравай Аляксандра Іванаўна) і кружок «Жіва» (кіраўнік Ламашкевіч Ніколь Віктараўна) выйшлі на вуліцу раза калядаваць.
Што стварыла гэтую магію?
Жывы гук беларускай песні — такі, як спявалі нашы прабабулі, каб сцены дрыжэлі ад пачуццяў!
Сапраўдны беларускі гумар — востры, мудры і такі да сэрца блізкі!
І, вядома, як жа без галоўнай гераіні каляднага вечара — КАЗЫ! Наша каза і станцавала, і пажадання шчырыя пажадала! А яшчэ завіталі цыганкі , каб пагадаць гаспадарам дома, што іх чакае ў Новым 2026 годзе. Адказы былі самыя добрыя! Але найгалоўнейшае — кожны ўдзельнік нашых калядаў нёс у свет адно пажаданне: МІРУ, ДАБРА І ЗДАРОЎЯ для ўсіх нас. Мы увасабляем найлепшыя традыцыі і перадаем іх дзецям як жывое адчуванне сваіх каранёў і радасць ад таго, што мы — беларусы. Гэта наш скарб, які будзе жыць вечна! Няхай сапраўдная беларуская культура жыве, натхняе і аб'ядноўвае нас усіх!