Каляды… самае загадкавае і доўгачаканае свята… Час загадкавы і чароўны. Пад Каляды здзяйсняюцца самыя неверагодныя цуды і ўвасабляюцца самыя патаемныя чаканні. Напярэдадні Калядаў народны ансамбль польскай песні "Стокроткі" выступіў у аддзяленні кругласутачнага знаходжання у аг.Алекшыцах з канцэртнай праграмай з тэатралізаванымі замалёўкамі "Святы вечар добры вечар" у рамках рэспубліканскай акцыі "Ад усёй душы". Гурт з рознымі казачнымі героямі віншавалі з Раством, жадалі вясёлых святаў, знаёмілі з элементамі каляднага абрада мясцовасці. У сваю чаргу гледачы дзякавалі гасцям за святочны і радасны настрой.
"Кожная пятніца - роднае, сваё!" Каляды, якія па традыцыі спакон веку святкуюць на Беларусі ў час зімовага сонцавароту, у адпаведнасці з хрысціянскім календаром - на Раство, з'яўляюцца другім найбольш значным святам гадавога абрадавага цыкла, калі салома выкарыстоўвалася ў разнастайных абрадах, з яе рабілі розныя абрадавыя рэчы, выкарыстоўвалі яе для пераапранання ў час калядавання. Калядныя абрадавыя атрыбуты з саломы: саламяны павук, зоркі, якімі аздаблялі хату, ёлачныя цацкі, маскі чорта, казы, бусла ці жорава, пераапрананне ў салому каляднікаў, чучала каня ці кабылы, вырабленыя з саломы і іншых матэрыялаў. Павукі, падвешаныя ў пакоі стваралі атмасферу і адчуванне свята, незвычайнасці гэтага важнага моманту ў гадавым коле, калі сонца з зімы паварочвае на вясну, калі хрысціяне перажываюць такую значную падзею, як нараджэнне Хрыста, і калі надыходзіць Новы год.