Аматарскія абʼяднанні і калектывы аматарскай творчасці, кожны паасобку і адначасова агульнай талакой, уносяць свой уклад у развіццё культуры
Бераставіччыны. 2 кастрычника цэнтр культуры сабраў удзельнікаў аматарскай творчасці "Всёлая бяседачка", філіяла па культурна дасугавай дзейнасці аг.Алекшыцы, аматарскага абʼяднання "Залатыя ручкі", клуб аматараў фальклору "Бераставіцкая скарбонка", фальклорны калектыў "Купава" і народны ансамбль польскай песні "Стокроткі" ( Маргарыткі), на свяце песняў, танцаў і добрага настрою у рамках міжклубных зносін. У гэтым фармаце цёплых адносін і крэатыўных пошукаў працы удзельнікі прадставілі яркую праграму "Варштаты беларускай традыцыйнай спадчыны", напойніўшы залу духам народных традыцый і самабытнай культуры. Гасцям сустэчы былі прапанаваны майстаркласы: Фальклорнага танца "Базар" які прадставіла Алена Аляксандрауна Бурая кіраўнік аматарскага абʼяднання "Званны госць", вывучання Беларускай народнай песні "Ажаніўся стары дзед" - прадставіла хармайстар народнага ансамбля польскай песні "СТОКРОТКІ" Вікторыя Бажко. Выставу "Успаміны лета" аматарскага абʼяднання "Залатыя ручкі" кіраўнік Яўсеева Алена Мікалаеўна. Усе прысутныя вельмі актыўна удзельнічалі у гульне "Адгадай ды спявай", яе правяла Ірына Мікалаяўна Дзярнейка загадчык філіялу па культурна дасугавай дзейнасці аг.Пархімаўцы Адным словам гэта была сустреча- падарожжа на захаванне абрадавых традыцый, дзе спявалі песні, танцавалі і дзяліліся вопытам. І выйшла яна здатная. 3 дапамогай такіх мерапрыемстваў адлюстроваюцца духоўныя каштоўнасці кожнага з удзельнікаў аматарскай творчасці і іх эстэтычна-мастацкія погляды. З даўніх часоў беларускі народ славіўся сваёй працавітасцю, весялосцю, сяброўствам. Дзякуючы таму развіваецца цікавасць да мінулага, імкненне пазнаваць традыцыі, даведвацца, як жылі і працавалі нашы продкі, якія святы ім падабаліся. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі пазітыўны запал і добры настрой, што свядчыць аб адданасці беларускай культуры, адраджэнню і збяражэнню песеннай і танцавальнай, народнай творчасці, народных традыцый, захавання творчай спадчыны і самабытнасці народнага мастацства а таксама цікавасці да фальклору і бязмерная даверлівасць і адданасць сваёй справе.
 |
 |
 |
 |