“Народная Песня – душа народа!" Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях! У кожнага народа свая мова, свае песні, свая душа.Людзи песняй смяюцца, пад песню сумуюць, з песняй ідуць на подзвіг. Што будзе, калі знікне песня? Больш сумным стане свет. Неба стане зусім не тым. І слова стане не тым. І ўсміхацца людзі стануць радзей. Але моцнымі стануць зноў, калі заспяваюць і возьмуцца за рукі з іншымі людзьмі! Седня, у ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" было весела  і цікава! Бо ў ім гучалі песні, танцавалі танцы, гулялі ў гульні! Тыдзень традыцыйнай культуры прадоўжылі народныя калектывы! Народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія  музыкі", народны ансамбль польскай песні "Стокроткі"! Упершыню перад сваімі гледачамі выступіў фальклорны ансамбль "Купава". Артыстаў сустракалі добрым настроем і бурнымі апладысментамі.

изображение viber 2025 09 26 18 18 51 087 изображение viber 2025 09 26 18 21 01 859 изображение viber 2025 09 26 18 18 50 417
изображение viber 2025 09 26 18 18 47 823 изображение viber 2025 09 26 18 18 51 275

26 сентября в ГУО "Пархимовская базовая школа" прошла замечательная игровая программа "Теперь мы первоклашки"! Ребята, которые уже целый месяц осваивают школьную жизнь и знакомятся с ее порядками, сегодня смогли вдоволь повеселиться. Они пели, танцевали, играли и, конечно же, дали торжественную клятву первоклассника. Особенно запомнилось всем веселое и дружное прохождение задания "Паутинка"!

изображение viber 2025 09 26 15 58 17 539 изображение viber 2025 09 26 15 58 17 572 изображение viber 2025 09 26 15 58 17 603

Вясельны абрад "Брама" правялі работнікі ДУК "Бераставіцки раённы цэнтр культуры і народнай творчасці" ў рамках правядзенне тыдня традыцыйнай культуры.Прайсці праз браму  –  жыць у шчасці і ў каханні. Паколькі дрэвы, з якіх рабілася брама, вярхушкамі былі звязаныя паміж сабой, так і маладыя павінны жыць разам і дружна многа гадоў. Маладыя, дружбанты з дружкамі, па чарзе падыходзілі да стала, выпівалі, клалі грошы, праходзілі праз браму, і толькі тады  іх падкідвалі тры разы на лаве. Заключнымі ішлі сваты, але пасля іх абавязкова падкідвалі музыкантаў, каб яны добра і весела адыгралі вяселле і каб у маладых было вясёлае жыццё. Пасля брамы маладых сустракалі бацькі з хлебам-соллю і запра-шалі ў хату на застолле. Гэтым часам сваха раздавала усім, хто прыйшоў паглядзець на маладых, цукеркі.

изображение viber 2025 09 25 15 37 44 495 изображение viber 2025 09 25 15 37 51 026 изображение viber 2025 09 25 15 37 48 810
изображение viber 2025 09 25 15 37 49 537
изображение viber 2025 09 25 15 37 48 846
изображение viber 2025 09 25 15 37 49 577

 

 

"Тыдзень традыцыйнай культуры на Бераставітчыне" — гэта значная падзея, якая штогод прыцягвае ўвагу да багатай спадчыны рэгіёну.
24 верасня прайшоў майстар-клас по соломапляценню і кераміцы у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры. Для працаўнікоў клубных устаноў раёна лепшыя майстры Бераставітчыны правялі майстар-класы па традыцыйным відам раместваў, дзе кожны змог паспрабаваць свае сілы ў розных тэхніках. Чаму гэта так важна?Б ераставіцкі раён— сапраўдная скарбніца беларускай культуры, вядомая сваім ткацтвам, ганчарствам і саломапляценнем.
  Правядзенне такога тыдня дапамагае:
· Не даць згаснуць старажытным майстэрствам.
· Зацікавіць моладзь і прыцягнуць яе да вывучэння сваіх каранёў.
· Стварыць новыя культурныя прадукты і турыстычныя маршруты.

Screenshot 2025 09 25 at 08 58 00 Instagram Screenshot 2025 09 25 at 08 59 46 Instagram Screenshot 2025 09 25 at 09 00 21 Instagram
Screenshot 2025 09 25 at 09 01 23 Instagram Screenshot 2025 09 25 at 09 01 50 Instagram Screenshot 2025 09 25 at 09 02 22 Instagram

Захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны, нацыянальных традыцый і звычаяў — наша агульная місія і гонар. У рамках праекта "Жывая спадчына" мы рады прадставіць вам: Паказ інтэрмедыі "Цуда лек" у выкананні удзельнікаў клуба аматараў фальклору "Бераставіцкая скарбонка" — жывы прыклад нашых народных традыцый і непаўторнага беларускага гумару. Адкрыццё выставы работ аматарскага аб'яднання "Ўмелыя ручкі" — бяспройгрышнае спалучэнне творчасці і народнага мастацтва, якое натхняе і захапляе. Далучайцеся да нас, каб разам адкрыць для сябе свет беларускай спадчыны і зрабіць крок на шляху да яе захавання!

Screenshot 2025 09 23 at 15 05 42 Instagram Screenshot 2025 09 23 at 15 06 54 Instagram
Screenshot 2025 09 23 at 15 07 40 Instagram Screenshot 2025 09 23 at 15 08 27 Instagram
Screenshot 2025 09 23 at 15 07 19 Instagram Screenshot 2025 09 23 at 15 08 03 Instagram
© 2016-2024 Берестовицкий районный центр культуры и народного творчества